Расце колькасць палякаў, якія хочуць ісці на службу ў Войска Польскае
Польскія вайскоўцы / https://twitter.com/mblaszczak
Расце колькасць палякаў, якія хочуць ісці на службу ў Войска Польскае. Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Мар'юш Блашчак. У канцы 2022-га армія налічвала 164 тысячы салдат і афіцэраў. У бліжэйшыя гады яна павялічыцца да 300 тысяч вайскоўцаў.
"У мінулым годзе ў нас быў рэкорд па колькасці жадаючых служыць у войску, — цытуе словы Блашчака polskieradio.pl. — Гаворка ідзе пра перыяд з 2009 года, калі быў адменены прызыў. Так, летась 14 тысяч маладых людзей выказалі жаданне пайсці на службу ва Узброеныя сілы".
Напярэдадні ў Польшчу былі пастаўленыя першыя 14 танкаў Abrams амерыканскай вытворчасці. Тэхніка ўзмоцніць 1-ю Варшаўскую бранятанкавую брыгаду, якая ўваходзіць у склад 18-й Механізаванай дывізіі са штабам у горадзе Седльцэ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.