Рашэнне аб дэнамінацыі пакуль не прынята

Рашэнне аб правядзенні дэнамінацыі пакуль не прынята, але праводзіць яе неабходна. Пра гэта Надзея Ермакова паведаміла карэспандэнту Еўрарадыё падчас прамой лініі ў агенцтве БелТА.

Надзея Ермакова: “Не магу сказаць калі. Трэба шукаць той перыяд часу. Цяпер няма вялікага росту інфляцыі, але падвязаліся пытанні валютнага характару, таму цяпер не трэба гэтае пытанне ўздымаць. Але гэта трэба”.

Нагадаем, раней Надзея Ермакова ў размове з Еўрарадыё называла 2014 год магчымым для змяншэння колькасці нулёў на грошах. Але пры невялікім узроўні інфляцыі, каб быў сэнс яе праводзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі