Расія і Нарвегія пасля 40 гадоў спрэчак падзялілі мора і акіян
Прэм’ер Нарвегіі Енс Столтэнбэрг і прэзідэнт Расіі Дзмітры Мядзведзеў падпісалі пагадненне пра падзел Баранцавага мора і Паўночнага Ледавітага акіяну. Дамова тычыцца межаў, нафтавых радовішчаў і рыбалоўства. Як адзначае ВВС, краіны ўжо амаль 40 гадоў вялі перамовы аб правядзенні дэмаркацыі ў Баранцавым моры. Спрэчнымі былі 175 тыс. кв.м марской прасторы.