Расія і Украіна ўвайшлі ў спіс найбольш небяспечных краін свету

Суседнія з Беларуссю Расія і Украіна прызнаныя аднымі з найбольш небяспечных для жыцця дзяржаў у свеце. Расія заняла ў глабальным рэйтынгу 10-е месца з канца, а Украіна — 12-е.

Усяго у рэйтынгу Global Peace Index праранжыравалі 162 краіны свету. Сярод найбольш небяспечных таксама назвалі КНДР, Нігерыю, Паўднёвы Судан, Самалі, Судан. Аднак найгоршы ў свеце індэкс міралюбства мае Сірыя.

Самай спакойнай і бяспечнай краінай прызналі Ісландыю, на другім месцы размясцілася Данія, а на трэцім — Аўстрыя. У топ-10 самых міралюбівых краін трапілі таксама шэраг еўрапейскіх краін і Канада з Аўстраліяй.

Беларусь займае ў рэйтынгу 110-ты радок і стаіць вышэй за Расію на 42 пазіцыі.

Рэйтынг Global Peace Index існуе з 2007 года. Пры яго складанні ўлічваюцца 23 фактары, у тым ліку ўзровень гвалту ў краіне і злачыннасць, а таксама міжнародныя адносіны краіны і выдаткі на ваенныя патрэбы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі