Расія не пускае ўкраінскія караблі ў Азоўскае мора (відэа 18+)
Расія заблакавала праход у Азоўскае мора для ўкраінскіх караблёў. Новы кафлікт паміж дзвюма дзяржавамі пачаўся раніцай 25 лістапада: ВМС Украіны паведамілі, што памежныя караблі расійскага флоту ўчынілі “адкрыта агрэсіўныя дзеянні”. Памежны карабель “Дон” тараніў украінскі рэйдавы буксір. Інцыдэнт адбыўся, калі тры ўкраінскія караблі ішлі з адэскага пора ў Марыупаль Азоўскім морам.
Федэральная служба бяспекі Расіі ў сваю чаргу абвінавачвае Украіну ў незаконным перасячэнні мяжы яе караблямі. Пазней расіяне паднялі ў неба два два баявыя верталёты, каб суправаджаць украінскія катэры ў Керчанскім праліве. Праход у Азоўскае мора закрыты, паведамляе hromadske.ua
Расійскія сілавікі апошнім часам нярэдка правакуюць украінцаў і затрымліваюць іх караблі, якія ідуць у порть Марыупаля, або з яго.