Расія падпісала здзелку па збожжы. Сусветны голад адкладаецца

Украіна адмовіліся падпісваць здзелку непасрэдна з Расіяй. Турцыя выступіла пасярэднікам / pixabay
Украіна адмовіліся падпісваць здзелку непасрэдна з Расіяй. Турцыя выступіла пасярэднікам / pixabay

Расія, Турцыя і ААН падпісалі здзелку, якая дазволіць разблакаваць тоны збожжа ва ўкраінскіх партах Чорнага мора, піша ВВС. Аналагічную здзелку сёння падпісалі Украіна, Турцыя і ААН.

Украінскі бок адмовіўся заключаць здзелку з Расіяй наўпрост, таму былі падпісаныя дзве "люстраныя" здзелкі.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш назваў падпісанне сённяшняга дакумента "дагаворам для свету". Гаворка ідзе пра разблакаванне больш за 20 млн тон украінскага збожжа. Недахоп гэтага збожжа на сусветным рынку справакаваў рост коштаў на харчавання. Падаражэлі ўсе прадукты, у склад якіх уваходзіць пшаніца, — ад макароны да хлебных вырабаў.

Аднак сёння неўзабаве пасля таго, як з'явіліся навіны аб магчымасці падпісання здзелкі, цэны на пшаніцу на сусветных рынках упалі на 2%, адзначае ВВС. 

Адэскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка заявіў, што пастаўкі праз адэскі порт могуць пачацца ўжо на наступным тыдні. Пры гэтым па патрабаванні ўкраінскага боку ў партах не павінны прысутнічаць ні прадстаўнікі Расіі, ні расійскія караблі. Любыя праверкі транспартных судоў павінны праводзіцца ў выпадку неабходнасці ў турэцкіх водах Чорнага мора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі