Расія прарочыць дэвальвацыю беларускага рубля на 37%

У аналітычным дакуменце, як паведамляе TUT.BY, гаворыцца, што на гэта паўплываюць негатыўныя ўмовы вонкавых запазычанняў, а таксама пікавыя ўзроўні выплат па вонкавых пазыках Беларусі, якія прыпадаюць на 2014-2015 гады.



Па падліках расійскіх экспертаў, за 2013 год беларускі рубель дэвальвуецца на 14%. Пэўныя лікавыя звесткі ў аглядзе не прыводзяцца.



На пачатак гэтага года 1 долар каштаваў 8570 рублёў. Паводле чаканняў МЭР РФ, атрымліваецца, што на канец года 1 долар павінен каштаваць 9770 рублёў, на канец 2014 года — 13 380 рублёў. Між тым, сярэднегадавы курс долара ў 2014 годзе ў Беларусі запланаваны на ўзроўні 9500 рублёў, паведаміў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. Бюджэт Беларусі 2013 года быў сфармаваны з разліку курсу долара ў сярэднім па годзе на ўзроўні 8950 рублёў.



Аўтары прагнозу мяркуюць, што дэвальвацыя выкліча рост інфляцыі, якая па выніках года складзе 20-21%.



Фота — interfax.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі