Расія ўводзіць спецыяльны рэжым на ўвоз садавіны і гародніны з Беларусі
З 7 снежня Расія ўводзіць спецыяльны фітасанітарны рэжым на ўвоз садавіны і гародніны праз Беларусь.
"Рассельгаснагляд з 7 снежня вымушаны ўвесці спецыяльны фітасанітарны рэжым, які мае на ўвазе пацвярджэнне сапраўднасці фітасанітарных сертыфікатаў, на падставе якіх выдаюцца рээкспартныя фітасанітарныя сертыфікаты Беларусі", — перадае БЕЛТА словы прэс-сакратара расійскага ведамства Юліі Мелана.
Такім чынам, кажа Мелана, Расія будзе аберагаць свой рынак ад увозу прадукцыі невядомага паходжання, у тым ліку той, якая трапіла пад дзеянне харчовага эмбарга супраць краінаў ЕС. Раней паведамлялася, што Расія можа забараніць транзіт садавіны праз нашу краіну.
Рассельгаснагляд можа забараніць транзіт садавіны праз Беларусь
Фота: zelwa.by