Расія збіраецца памяняць пасла ў Беларусі

Расія збіраецца памяняць пасла ў Беларусі

Расія збіраецца памяняць пасла ў Беларусі. Яўгена Лук'янава адклічуць, а прышлюць Барыса Грызлова. Кандыдатуру апошняга ўжо падтрымаў камітэт Дзярждумы РФ па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі, паведамляе ТАСС са спасылкай на сваю крыніцу. 22 снежня гэтае пытанне там разглядалася "у закрытым рэжыме". Тым не менш інфармацыя выпадкова ці адмыслова трапіла ў СМІ.

Пазней інфармацыю пацвердзіў намеснік кіраўніка згаданага камітэта Канстанцін Затулін. Паводле яго слоў, прадстаўнік МЗС РФ запрасіў у камітэта згоду на адкліканне дзейнага расійскага пасла ў Беларусі.

Грызлову 71 год. Ён — старшыня вышэйшага савета галоўнай партыі ўлады "Адзіная Расія", паўнамоцны прадстаўнік РФ у кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. У пачатку 2000-х быў міністрам унутраных спраў, пазней — старшынёй Дзярждумы, пастаянным членам Саўбеза РФ.

Яўген Лук'янаў, былы пасол Расіі ў Латвіі, быў прызначаны паслом у Беларусь у сакавіку 2021-га. Магчыма, у Маскве незадаволеныя яго дзейнасцю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі