Расіянцы Сафіі Сапега ў Беларусі працягнулі арышт да 25 снежня

Расіянцы Сафіі Сапега ў Беларусі працягнулі арышт да 25 снежня

Расіянцы Сафіі Сапега ў Беларусі працягнулі арышт да 25 снежня. Пра гэта "Бі-Бі-Сі" паведаміла яе маці Ганна Дудзіч.

Сапега была затрыманая 23 траўня разам з журналістам Раманам Пратасевічам. Яны ляцелі з Афін у Вільню на самалёце Ryanair, які вымушана быў пасаджаны ў Мінску. Сафію Сапега абвінавачваюць у "распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці", а таксама ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Верагодна, маецца на ўвазе яе датычнасць да тэлеграм-канала, які публікаваў асабістыя даныя беларускіх сілавікоў. Расследаванне працягваецца.

Вядома, што ў канцы чэрвеня Сафію Сапега перавялі пад хатні арышт у Мінску. Пад хатнім арыштам і Пратасевіч. "Рома жыве з Сафіяй разам, прынамсі так кажа нам",распавяла яго маці, Наталля Пратасевіч. Паводле яе слоў, Рамана "нікуды не выпускаюць... проста знаходзіцца ў памяшканні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі