Расіяне спрабуюць контратакаваць наступаючыя ўкраінскія войскі

Украінскія байцы ў вызваленым населеным пункце ў Запарожскай вобласці / Reuters
Украінскія байцы ў вызваленым населеным пункце ў Запарожскай вобласці / Reuters

12 чэрвеня расіяне спрабуюць контратакаваць наступаючыя ў Запарожскай вобласці ўкраінскія войскі. Баі ідуць на поўдзень ад горада Арэхаў, дзе за апошнія дні былі вызваленыя ад расійскіх акупантаў некалькі населеных пунктаў. Украінскія войскі прасунуліся на поўдзень да 10 кіламетраў. Расійскія войскі спрабуюць адбіць Макараўку, актыўна выкарыстоўваецца артылерыя. Таксама баі ідуць каля Уражайнага. Інфармацыя адтуль супярэчлівая.

Раніцай расійскі бок скардзіўся на кепскае надвор'е, з-за якога нельга было выкарыстаць авіяцыю. Аднак у другой палове дня самалёты і верталёты пачалі наносіць удары. Тры кіруемыя авіябомбы былі скінутыя расіянамі на Арэхаў. Вядома пра загінулага 48-гадовага мясцовага жыхара. Расійскі бок сцвярджае, што ўдар наносіўся па "рэзервах" украінскага войска.

Украінскія вайскоўцы ўсё часцей паведамляюць пра ўзятых палонных.

Расіяне спрабуюць контратакаваць наступаючыя ўкраінскія войскі
Расіяне спрабуюць контратакаваць наступаючыя ўкраінскія войскі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі