Расіянін ехаў з правамі п'янага кіроўцы-беларуса

Жыхар Калужскай вобласці паказаў паліцыянтам "падазроныя беларускія правы". Каб ўстанавіць сапраўднасць дакумента, мужчыну прывезлі ў аддзяленне. Неўзабаве з Беларусі прыйшоў адказ, што вадзіцельскае пасведчанне было выдадзена, але на іншага чалавека. Як высветлілася пазней, правоў беларус пазбавіўся яшчэ вясной 2012 года за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.



Зараз вырашаецца пытанне аб распачацці ў дачыненні да ўладальніка фальшывага пасведчання кіроўцы крымінальнай справы па артыкуле “Падробка, выраб або збыт падробленых дакументаў, дзяржаўных узнагарод, штампаў, пячатак, бланкаў”. Мужчыну пагражае да 4 гадоў турмы, паведамляюць расійскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі