Расіяніна Ягора Дуднікава ў Беларусі прызналі палітвязнем

Расіяніна Ягора Дуднікава ў Беларусі прызналі палітвязнем

У Беларусі 12 новых палітычных зняволеных: Дзмітрый Качурка Дзмітрый Грышчанка, Ілля Ягораў, Стас Мачалаў, Яўген Маркавец, Дзмітрый Сінкевіч, Аляксандр Дабрыянік, Ягор Дуднікаў, Ілля Бохан, Сяргей Цібец, Леанід Германовіч і Уладзіслаў Барысаў. Іх прызналі палітвязнямі "ў сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту, выстаўленні абвінавачванняў і вынясенні прысудаў" па артыкуле "Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак". Сярод палітвязняў — грамадзянін Расіі Дуднікаў, якога затрымалі за тое, што ён агучваў відэаролікі "для беларускай апазіцыі".

Праваабарончая супольнасць патрабуе вызвалення палітвязняў і спынення іх крымінальнага пераследу.

У Беларусі ўжо 472 палітвязні.

Расіяніна Ягора Дуднікава ў Беларусі прызналі палітвязнем
@viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі