Расіяніна, які хаваўся з чатырохгадовай дачкой, затрымалі пад Мінскам
У аграгарадку Сенніца Мінскага раёна аператыўнікі затрымалі 41-гадовага расіяніна Алега Гершмана. Разам з чатырохгадовай дачкой Евай ён доўгі час хаваўся ад праваахоўнікаў, паведамляе прэс-служба МУС.
У 2016 годзе расійскі суд вызначыў, што дзяўчынка павінна пражываць у Маскоўскай вобласці разам са сваёй мамай Аленай — былой жонкай Гершмана. Аднак мужчына быў не згодны з такім рашэнем. Улетку 2018-га бацька забраў дачку і звёз у невядомым напрамку. Маці дзіцяці паведаміла пра гэта ў паліцыю.
Расіяне выявілі збеглага бацьку з дапамогай беларускіх аператыўнікаў. У бліжэйшы час дзяўчынка сустрэнецца з мамай.