Расійскі эканаміст: Нямеччына пяройме эканамічную мадэль Беларусі

Расійскі эканаміст Міхаіл Хазін, прэзідэнт экспертна-кансалтынгавай кампаніі “Неакон”, у інтэрв’ю радыёстанцыі “Эхо Москвы” заявіў, што “Беларусь разам з Кітаем уяўляе пагрозу для сусветнай фінансавай эліты”. Эканаміст высока ацаніў беларускую эканамічную мадэль: “У Расіі беларускую схему немагчыма зрабіць, але ў Нямеччыне, магу вас запэўніць, калі нямецкае кіраўніцтва прыме рашэнне, што патрэбна сацыялістычная схема, яны прыедуць у Беларусь, усе 100 тыс.  чыноўнікаў нямецкіх, і праз 3 месяцы яны паўтораць гэтую схему ў Нямеччыне. І адразу атрымаюць рэзкую канкурэнтную перавагу ў параўнанні з цяперашняй сістэмай”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі