Расійскі прэпарат супраць свінога грыпа праходзіць выпрабаванні на людзях
Выпрабавальная партыя прэпарата супраць свінога грыпу гатовая ў Расіі. Медыкі ўжо прыступілі да выпрабаванняў на людзях. 60 валанцёраў атрымаюць вакцыну, вырабленую ў Іркуцку. Яна ўводзіцца праз нос. Яшчэ на 70 валанцёрах будуць правяраць дзеянне монавакцыны, вынайдзенай ва Ўфе
Сайт тэлеканала ОНТ паведамляе, што за ўдзел у выпрабаваннях кожны валанцёр атрымае па 8-10 тысяч расійскіх рублёў, ці каля 300 долараў.
Калі ўсё выпрабаванні пройдуць паспяхова, вакцыну стануць масава выкарыстоўваць ужо ў кастрычніку. Расійскія медыкі спяшаюцца, бо вакцына супраць свінога грыпу патрэбная да традыцыйных восеньскіх выбухаў эпідэміі.