Расійскі самалёт упаў з-за тэхнічнай няспраўнасці?

Прычынай падзення расійскага самалёта кампаніі “С-Эйр” пад Мінскам магло стаць сутыкненне з дрэвамі. Аднак чаму судна апусцілася на недапушчальна нізкую вышыню, пакуль невядома.
У Мінтрансе падкрэслілі, што аб тэрмінах апублікавання вынікаў расследавання прычын катастрофы пакуль нічога пэўнага сказаць немагчыма, перадае БелаПАН.

Тым часам, беларуская транспартная пракуратура праводзіць уласнае расследаванне авіякатастрофы пад Мінскам.

Аднак, як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік следчай групы Васіль Галь, апошняе слова застаецца ўсё ж такі за міждзяржаўнай камісіяй. Менавіта яе эксперты даследуюць магчымыя тэхнічныя прычыны авіякатастрофы.

Васіль Галь: “Праводзіцца следства, у час якога будуць разгледжаныя абсалютна ўсе версіі. Шмат залежыць ад працы камісіі міжнароднага авіяцыйнага камітэту: гэта спецыялісты менавіта па тэхнічных прычынах”.

Міждзяржаўную следчую камісію ўзначаліў начальнік аддзела расследаванняў авіяцыйных здарэнняў Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта СНД Барыс Гаруноў. Згодна з паведамленне БЕЛТА, ужо знойдзена другая чорная скрыня. Іх расшыфроўкай, найхутчэй, зоймуцца ў Маскве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі