Расійскія біятланісты выйгралі эстафету, беларусы занялі 13-е месца
13 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне на 2-м этапе Кубка свету прайшла мужчынская эстафетная гонка. Яе выйгралі расійскія біятланісты з вынікам 1:11.40,8 (0+6). На другім месцы — зборная Нарвегіі з вынікам +3,1 (0+7), бронзу заваявалі французы — +1.01,9 (0+6).
Зборная Беларусі заняла 13-е месца сярод 24-х удзельнікаў эстафеты — +3.44,7 (1+7). У яе складзе выступалі Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў, Сяргей Бачарнікаў і Дзмітрый Дзюжаў.
Нагадаем, беларуская жаночая зборная сёння заняла ў эстафеце 7-е месца.
Трэці этап Кубка свету пройдзе ў Славеніі, ён пачнецца 17 снежня.
Фота з сацыяльных сетак.