Расійскія інвестары не могуць атрымаць выплаты па беларускіх еўрабондах

Інвестары спадзяюцца, што абыдзецца без судоў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Інвестары спадзяюцца, што абыдзецца без судоў / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У расійскіх інвестараў узніклі праблемы з атрыманнем выплат па беларускіх еўрабондах, піша "Коммерсант". Аб'ём плацяжоў, якія завіслі, ацэньваецца ў 500 мільёнаў долараў.

На фоне санкцый выплаты сталі ажыццяўляць у беларускіх рублях. Але для іх атрымання трэба прайсці працяглую працэдуру адкрыцця рахунку, "аднак і гэта, як паказала практыка, не гарантуе поспеху", адзначае выданне.

Юрысты песімістычна ацэньваюць перспектывы судовых разглядаў у Беларусі. А інвестары тым часам спадзяюцца на "добрую волю" эмітэнта. Нагадаем, 28 лютага Мінфін Беларусі пагасіў еўрааблігацыі на 800 мільёнаў долараў. Цяпер у звароце застаюцца чатыры выпускі беларускіх еўрабондаў аб'ёмам $2,45 млрд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі