Распіццё піва на вуліцы будзе каштаваць 280 тысяч

На паседжанні 11 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс, якія прадугледжваюць адказнасць за распіццё піва ў грамадскіх месцах. Як паведаміў БелаПАН, распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах будзе карацца штрафам у памеры да 8 базавых велічынь. Сёння гэта складае 280 тысяч рублёў. Такая ж санкцыя прадугледжаная за з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе.

Чалавек, якога заспеюць на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення,  атрымае штраф у памеры ад 1 да 9 базавых велічынь.

Гэтыя жа дзеянні, учыенныя паўторна на працягу аднаго года пасля першага пакарання, будуць карацца штрафам ад 2 да 15 базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі