“Рассельгаснагляд” мае прэтэнзіі да 11 беларускіх вытворцаў мяса, каўбасаў і сыр

“Рассельгаснагляд” мае прэтэнзіі да 11 беларускіх вытворцаў мяса, каўбасаў і сыр

“Рассельгаснагляд” мае новыя прэтэнзіі да 11 беларускіх вытворцаў мяса, каўбасаў і сыроў. Як паведамляе сайт ведамства, у сувязі з выяўленымі паўторнымі парушэннямі ад 24 лістапада часова абмяжоўваецца ўвоз у Расію прадукціі чатырох прадпрыемстваў:

  • “Белавежскія далікатэсы” — какцыдыястатыкі ў каўбасных вырабах з мяса птушкі;
  • “Віцебская бройлерная фабрыка” — какцыдыястатыкі ў мясе птушкі;
  • “Птушкафабрыка “Дружба” — какцыдыястатыкі і тэтрацыклін у мясе птушкі;
  • “Слуцкі мясакамбінат” — тэтрацыклін у ялавічыне.

Таксама “Рассельгаснагляд” уводзіць узмоцнены лабараторны кантроль у дачыненні прадукцыі наступных прадпрыемстваў:

  • агракамбінат “Дзяржынскі” — перавышэнне КМАФАнМ у мясе птушкі;
  • камбінат “Белавежскі” — хінолы ў каўбасных вырабах, тэтрацыклін у ялавічыне;
  • “Бярозаўскі сыраробчы камбінат” — хлорамфенікол у сыры;
  • “Дзятлаўскі сыраробчы завод” — перавышэнне масы натаміціну на адзінку плошчы паверхні сыру;
  • “Мясакамбінат Пастаўскі” — кішэчная палачка і перавышэнне КМАФАнМ у ялавічыне, тэтрацыклін у ялавічыне;
  • “Пінскі мясакамбінат” — тэтрацыклін у ялавічыне;
  • “Слонімскі мясакамбінат” — выяўленне у кансервах ялавічыны ДНК, не заяўленай на маркіроўцы.

“Рассельгаснагляд” рэгулярна выяўляе шматлікія парушэнні ў беларускіх прадуктах, а ўлады Беларусі расцэньваюць гэта як ціск на айчынных вытворцаў і стварэнне бар’ераў на расійскім рынку.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі