Рассельгаснагляд не пусціў 20 тон ялавічыны з Беларусі

Рассельгаснагляд не пусціў 20 тон ялавічыны з Беларусі

Упраўленне Рассельгаснагляду па Смаленскай і Бранскай абласцях не пусціла з Беларусі 19,8 тоны замарожанай ялавічыны ў чвэртках. 

Фуру, якая перавозіла мяса, спынілі ў пункце "Чырвоны Камень" Бранскай вобласці. Паводле дакументаў, тавар быў выраблены Мсціслаўскім раённым спажывецкім таварыствам. Адпраўніком прадукцыі значылася ТАА "Смліцыўм" з Асіповічаў, а везлі яе ў Казахстан.

Але расійскія інспектары звярнулі ўвашу на сляды зачысткі, нечытэльныя адбіткі ветэрынарных клеймаў і нездавальняючы ветэрынарна-санітарны стан. Пры гэтым груз суправаджаўся ветэрынарным сертыфікатам, выдадзеным Магілёўскай гарадской ветстанцыяй.

Мяса было вернутае на тэрыторыю Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі