Рассельгаснагляд забараніў беларускае малако на выставе "Прадэкспа" ў Маскве
На міжнароднай выставе харчовых тавараў "Прадэкспа-2020" у Маскве супрацоўнікі Рассельгаснагляду забараніла дэгустацыю і продаж малака і малочнай прадукцыі з Беларусі агульнай вагой 628 кг. Харчаванне паступіла з некалькіх беларускіх прадпрыемстваў.
Як паведамляе прэс-служба расійскага ведамства, прадукцыя трапіла на выставу без ветэрынарнага кантролю на мяжы.
Таксама на выставе інспектары выявілі 48 кг сыру, які, паводле дакументаў, паступіў у Маскву для лабараторных даследаванняў.
Акрамя таго, былі выяўленыя рыба і морапрадукты агульнай вагой 4,5 кг, якія паступілі з Кітая без ветэрынарных суправаджальных дакументаў.
На ўсе гэтыя прадукты былі складзеныя акты аб парушэнні ветэрынарных патрабаванняў. Прадукцыя знятая з выставы і забароненая да дэгустацыі і продажу. Харчовыя тавары, якія трапілі на выставу без ветэрынарных дакументаў, будуць знішчаныя пад кантролем дзяржаўнай ветэрынарнай службы Маскоўскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.