Раян Спунер перайшоў з мінскага "Дынама" ў "Аўтамабіліст"

Раян Спунер перайшоў з мінскага "Дынама" ў "Аўтамабіліст"

Канадзец Раян Спунер перайшоў з мінскага хакейнага "Дынама" ў "Аўтамабіліст", паведамляе прэс-служба расійскага клуба. Кантракт з 29-гадовым нападаючым падпісаны на год. Раней у той жа "Аўтамабіліст" перайшоў з мінскага "Дынама" Шэйн Прынс, які гуляў з Спунерам у адным звяне.

У складзе дынамаўцаў Раян Спунер правёў два сезоны, у 79 матчах у КХЛ ён набраў 76 (16+60) ачкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі