Развітальная паніхіда па Генадзю Бураўкіну прайшла ў Мінску
Паэта, журналіста і дзяржаўнага дзеяча, які памёр у пятніцу на 78-м годзе жыцця, адпявалі ў Свята-Петрапаўлаўскім саборы.
Алтарная зала на магла змясціць усіх жадаючых развітацца з паэтам. На жалобнае набажэнства прыйшлі родныя, сябры, грамадска-палітычныя дзеячы, літаратары — старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка), аго намеснік Алесь Пашкевіч, паэт і палітык Уладзімір Някляеў, праваабаронца Валер Шчукін, палітыкі Андрэй Дзмітрыеў, Зміцер і Наста Дашкевічы, а таксама Павел Севярынец з жонкай, паведамляе БелаПАН.
Адпяванне праходзіла на беларускай мове
Фота: RFE/RL