"Рэал" і "Манчэстар Сіці" — у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў

"Рэал" і "Манчэстар Сіці" — у чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў

"Рэал" і "Манчэстар Сіці" — у чвэрцьфінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У 1/8 фіналу яны прайшлі адпаведна ПСЖ і "Спортынг".

"Рэал" у Парыжы прайграў 0:1, але дома атрымаў валявую перамогу — 3:1. Мбапэ адкрыў лік на 39-й хвіліне. У другім тайме на працягу 17 хвілін Карым Бензема забіў тройчы.

"Манчэстар Сіці" ў гасцях абыграў "Спортынг" з лікам 5:0, таму пытанні пра пераможцу ўжо тады былі знятыя. На сваім полі "МанСіці" згуляў унічыю 0:0.

Раней у чвэрцьфінал выйшлі "Баварыя" і "Ліверпуль".

Наступныя матчы 1/8 фіналу пройдуць 15 сакавіка. У іх сустрэнуцца "Атлетыка" і "Манчэстар Юнайтэд" (першы паядынак — 1:1), "Бенфіка" і "Аякс" (2:2).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі