"Рэал", "Манчэстар Юнайтэд" і ПСЖ выйшлі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў
"Манчэстар Юнайтэд" забяспечыў сабе выхад ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, разграміўшы ў матчы 5-га тура групавога этапу "Баер" — 5:0.
Яшчэ адну пуцёўку ў вясновую частку турніру заваяваў "Рэал". Мадрыдцы таксама абыгралі са значным лікам свайго саперніка — "Галатасарай" (4:1).
У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў датэрмінова выйшаў і ПСЖ, які святкаваў перамогу над "Алімпіякасам" — 2:1, інфармуе goals.by.
Раней выхад у плэй-оф сабе забяспечылі "Барселона", "Атлетыка", "Чэлсі", "Баварыя" і "Манчэстар Сіці".
Фота — life2sport.kh.ua