Рэгуляванне цэнаў у Беларусі ўзмацняе рызыку інфляцыі ў перспектыве — ЕАБР
У краме, ілюстрацыйнае фота
Адміністрацыйнае рэгуляванне цэнаў у Беларусі стрымлівае інфляцыю, але ў сярэднетэрміновай перспектыве ціск можа нарастаць, папярэджваюць у Еўразійскім банку развіцця (ЕАБР).
Там адзначылі, што ў сакавіку ў параўнанні з лютым запаволіўся рост цэнаў на харчовыя тавары (да 6,2% г/г супраць 6,4% г/г у лютым) і на паслугі (да 7,1% г/г у параўнанні з 7,3% г/г у лютым). Хутчэй у параўнанні з лютым раслі цэны на нехарчовыя тавары — інфляцыя ў гэтым сегменце паскорылася да 3, 5% г/г у сакавіку пасля 3, 2% г/г у лютым. У цэлым у сакавіку гадавая інфляцыя склала 5,6%.
"Ва ўмовах дзейнага адміністрацыйнага рэгулявання цэны вельмі абмежавана могуць рэагаваць на рост унутранага попыту, што фармуе інфляцыйны ціск на сярэднетэрміновым гарызонце", — адзначылі ў ЕАБР.
Рабіць захады па "стабілізацыі" цэн беларускія ўлады пачалі з 2021 года — тады цэны часова замарозілі і адміністрацыйна абмежавалі іх рост. Паўнавартасная пастанова "Аб сістэме рэгулявання цэнаў" была прынятая восенню 2022 года. Яна дзейнічае дагэтуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.