Рэкорд: У Мінску за дзень затрымалі 20 п'яных кіроўцаў

БЕЛТА паведамляе, што ўчора таксама ў сталіцы ў 28 кіроўцаў не аказалася правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі. За перавышэнне хуткаснага рэжыму былі прыцягнутыя да адказнасці 77 чалавек. У Мінску зарэгістравалі 47 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адзін чалавек атрымаў раненне.

З 24 кастрычніка ў нашай краіне набыў моц закон аб канфіскацыі машын у нецвярозых кіроўцаў. Згодна з гэтымі папраўкамі, цяпер у парушальніка могуць канфіскаваць аўтамабіль, калі ён двойчы за год сеў за руль п’яным. Калі ж чалавек ездзіць па даверанасці на чужой машыне, або проста ўзяў яе пакатацца і таксама парушыў закон, то аўтамабіль адбяруць у ягонага ўладальніка. Гэта не тычыцца выпадкаў, калі машыну скралі. Апроч таго, істотна ўзраслі сумы штрафаў для п’яных кіроўцаў — цяпер гэта 6,5-13 мільёнаў рублёў.

Як паведамляў тэлеканал АНТ, у сярэднім штодня ў Мінску затрымлівалі 15 кіроўцаў у стане алкагольнага ап'янення. Таму 20 затрыманых у нядзелю п'яных кіроўцаў — лічба рэкордная.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі