1 лістапада павышаюцца цэны на цыгарэты
У Беларусі з чацвярга рознічныя цэны на асобныя маркі айчынных цыгарэт павысяцца на 1,9-13,1%, на некаторыя імпартныя цыгарэты — на 4,7-5,6%.
Як паведамляе БелаПАН, больш за ўсё даражэюць цыгарэты Viceroy — на 13,1% да 6,9 тыс. рублёў за пачак і цыгарэты Pall Mall і Monte Carlo — на 12,9% да 7 тыс. рублёў за пачак.
Рознічныя цэны на цыгарэты Alliance павышаюцца на 2,6% да 3,9 тыс., Cooper — на 1,9% да 5,3 тыс., Lucky Strike — на 5,9% да 9 тыс., Osсar — на 2,5% да 8,2 тыс. рублёў.
Цэны на цыгарэты Winston павышаюцца на 5,7-5,9% да 9-9,2 тыс. рублёў у залежнасці ад наймення, цыгарэты Camel — на 5,5-5,6% да 9,5-9,6 тыс. рублёў у залежнасці ад наймення.
Рознічныя цэны на цыгарэты Kent 1 лістапада вырастуць на 5% і складуць 10,5 тыс. рублёў, West — на 4,3% да 7,2 тыс., Golden Gate — на 3,6% да 5,8 тыс., Richmond — на 4,7% да 18 тыс. рублёў.
Рознічныя цэны на беларускія цыгарэты "Форт" і "Форт 7", вырабленыя фабрыкай "Тытунь-інвест", устаноўлены ў памеры 3,2 тыс. рублёў.
Нагадаем, што 1 кастрычніка гэтага года рознічныя цэны на асобныя маркі цыгарэт былі павышаны на 1,9-12,9%.
Фота — bymedia.net