12 лютага абвесцяць рашэнне пра апякунства над сынам Вольгі Класкоўскай
Слуханне справы пра апякунства над сынам беларускай журналісткі прайшло 11 лютага ў судзе Стакгольму ў закрытым рэжыме без прысутнасці бакоў.
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Класкоўскую, рашэнне па справе будзе абвешчана 12 лютага.
Магчымыя некалькі варыянтаў рашэння. Дзіця могуць перадаць на апеку бацьку, маці, абодвум на парытэце ці сацыяльным службам Швецыі. Пры гэтым, кажа Класкоўская, яны з мужам усё яшчэ ў афіцыйным шлюбе.
Нагадаем, што журналістку з 13-гадовай дачкой дэпартавалі са Швецыі. Яе сына, народжанага ў ліпені 2012 года, пакінулі з бацькам. Сама журналістка застаецца ў краіне, бо мае шэнгенскую віза да 28 лютага.
Класкоўская не мае права на палітычны прытулак. Раней яна ўжо атрымлівала статус палітуцякачкі. Аднак у 2011 годзе падчас суда над братам Аляксандрам па "справе 19 снежня" вярнулася ў беларускую сталіцу падтрымаць яго і сям'ю.
Фота — svaboda.org