15 чэрвеня перакладчыкам уручаць прэмію часопіса “Прайдзісвет”

Як паведаміла галоўная рэдактарка часопіса Юлія Цімафеева ў жывым эфіры Еўрарадыё, сярод прэтэндэнтаў на прэмію — Марына Шода, Павал Касцюкевіч, Вольга Гапеева, Марыя Мартысевіч, Макс Шчур ды шмат іншых вядомых літаратараў, якія перакладаюць на беларускую з самых розных моваў свету. Імёны пераможцаў у трох намінацыях пакуль трымаюцца ў сакрэце і будуць абвешчаныя толькі ў часе заўтрашняй імпрэзы.

Юлія Цімафеева адзначыла, што цягам апошняга году ў “Прайдзісвеце” з’явілася вельмі шмат новых і цікавых перакладаў. Так, апошні нумар часопіса цалкам прысвечаны Афрыцы, у ім змешчаны мастацкія творы ў перакладзе з даволі нязвыклых для беларускіх перакладчыкаў моваў. Ёсць там нават пераклады з афрыкаанс.

Цырымонія ўручэння прэміяў адбудзецца 15 чэрвеня ў кнігарні Логвінава ў Мінску а 19.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі