Абноўлены Савет па развіцці прадпрымальніцтва, у ім 23 чалавекі (спіс)

Буйны бізнэс прадстаўляюць Юрый Чыж ("Трайпл"), Аляксандр Шакуцін ("Амкадор"), Аляксандр Машэнскі ("Санта Імпэкс Брэст"), Яўген Баскін ("Сервалюкс"), Валянцін Байко ("Контэ Спа"), Мікалай Мартынаў ("Марка") і Андрэй Паўлоўскі ("Біякам"). Як адзначае "Ежедневник", знайшлося месца ў Савеце і прадстаўніку замежнага бізнэсу. Яго ўвасабляе гендырэктар "Хенкель Баўтэхнік" Сяргей Навіцкі (намеснік старшыні Савета).

Інтарэсы транспартнікаў прадстаўляе старшыня БАМАП Мікалай Баравы. Ад менш узроўневых бізнэс-аб’яднанняў у Савет увайшлі Аляксандр Калінін (Беларускі саюз прадпрымальнікаў), Віктар Маргелаў (Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва), Анатоль Харлап (БелАПП) і Аляксандр Швец (Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя).

З тых, хто ўваходзіў у ранейшы склад рады, у яе зноў абраны Яўген Барысаў ("Хорда-гідраўліка"). Таксама ў яго ўключаны Мікалай Сілінаў ("Альянспласт"), Віталь Костагораў ("Палітэкс"), Віктар Лемяшэўскі ("Белінвестторг"), Тамара Міжэвіч ("Белтрансінфа"), Васіль Астроўскі ("Остком-Адзігітрыя") і Сяргей Ускоў ("Аўгуст"),

У абноўленым савеце паводле ўказа кіраўніка дзяржавы будуць працаваць Cергей Пісарык ("Беларусбанк") і Сяргей Чайкун (БДУ).

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі