Адвакат Сідарэнка: Да Някляева выклікалі хуткую дапамогу

"Сёння а 11.30 ва Ўладзіміра Пракопавіча здарыўся гіпертанічны крыз і артэрыяльны ціск узняўся да 220 на 160", — распавяла Сідарэнка.

Ужо пасля гэтага следчыя выставілі Някляеву абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

Па словах адваката, лекары выкліканай брыгады хуткай дапамогі зрабілі яе падабароннаму некалькі ўколаў, але адмовіліся яго шпіталізаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі