Адзін з шэфаў брытанскай паліцыі трапіў у турму
Яго паўторна прызналі вінаватым у злоўжыванні службовым становішчам.
Як паведамляе ВВС, Алі Дызаеі звінавацілі ў тым, што ён напаў на мужчыну падчас побытавай сваркі, а потым паспрабаваў сфабрыкаваць супраць яго справу.
Высокапастаўлены палісмэн асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. Раней супраць яго вылучалі абвінавачванне па тых жа артыкулах. Але яно было адмененае, а справа — адпраўленая на новы разгляд.
Ураджэнец Ірана, Дызаеі раней ужо быў фігурантам расследавання па справе аб расавай дыскрымінацыі сваіх падначаленых — супрацоўнікаў лонданскай паліцыі.