Алеся Бяляцкага не адпускаюць і на пахаванне бацькі?

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч лічыць мінімальнай верагоднасць таго, што асуджанага праваабаронцу адпусцяць на пахаванне.

Стэфановіч: "У суботу Наталля Пінчук, жонка Бяляцкага, зноўку была ў Дэпартаменце выканання пакаранняў і там напісала новую заяву — каб яму далі магчымасць ўдзельнічаць у пахаванні, а не развітанні з бацькам. Сёння яна павінна была туды занесці афіцыйную даведку, што бацька Бяляцкага памёр. Але пахаванне будзе заўтра ў Светлагорску, таму мне падаецца, шанцы таго, што Алесь там будзе ўдзельнічаць, мінімальныя"

У каментары "Салідарнасці" Наталля Пінчук паведаміла, што зранку ў панядзелак у Генпракуратуры ёй заявілі, быццам няма такой законнай працэдуры — адпусціць вязня на пахаванне бацькі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі