Алеся Міхалевіча абвясцілі ў міжнародны вышук

Як распавёў Міхалевіч агенцтву БелаПАН, чатыры дні таму ён атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне з пракуратуры горада Прагі. Палітыку паведамілі, што Генеральная пракуратура Беларусі падала запыт на яго экстрадыцыю і што ён абвешчаны ў міжнародны вышук.


Пражская пракуратура пачала афіцыйны працэс, каб вырашыць, ці выдаваць Міхалевіча Беларусі. Гэты працэс можа заняць некалькі месяцаў, бо пракуратуры неабходна высветліць усе акалічнасці справы. Аднак палітык упэўнены, што яго не экстрадзіруюць, бо ён атрымаў палітычны прытулак.


Нагадаем, у Беларусі Міхалевіч з'яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі 19 снежня 2010 года. Са следчага ізалятара КДБ яго адпусцілі пад падпіску пра нявыезд. На волі экс-кандыдат заявіў, што яго катавалі і вызвалілі пасля згоды стаць агентам КДБ.


У сакавіку Міхалевіч таемна ўцёк з краіны і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі