Алкаголь і цыгарэты з 1 чэрвеня падаражэюць на 30%
Пра гэта кажуць прадаўцы ў сталічных крамах.
Супермаркет "Карона" ўвёў абмежаванне на продаж цыгарэт. У адны рукі адпускаецца не больш за 5 пачкаў. Паводле інфармацыі АФН, такія ж абмежаванні ўжо ўведзеныя ці вось-вось з'явяцца ў іншых крамах Мінску.
Абмежаванне выкліканае тым, што гандляры спрабуюць хоць неяк захаваць асартымент гэтага тавару на фоне спынення паставак. Вытворцы і імпарцёры тытунёвых вырабаў чакаюць павышэння коштаў з 1 чэрвеня.
Пры гэтым з 1 чэрвеня імпарт цыгарэтаў можа быць спынены зусім, адзначае АФН.