Андрэй Бандарэнка атрымаў папярэджанне “за дыскрэдытацыю Беларусі”
Нагодай стаў зварот праваабаронцы ў Міжнародную федэрацыю хакея з заклікам не праводзіць у Беларусі чэмпіянат свету 2014 года.
Пракуратура ўгледзела ў гэтым звароце загадзя ілжывыя звесткі пра прававое становішча грамадзян у нашай краіне і пра палітычнае і сацыяльнае становішча Беларусі. Пра гэта паведамляе сайт інфармацыйна-асветніцкай установы "Платформа", якую ўзначальвае Андрэй Бандарэнка.
У звароце Бандарэнка звяртаў увагу хакейных чыноўнікаў на дагэтуль невызваленах палітвязняў і рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў.
Фота: "Белсат".