Андрэй Бандарэнка раскажа ў ААН пра катаванні ў Беларусі
Гэта адбудзецца 11 лістапада ў Жэневе.
Там Камітэт ААН супраць катаванняў разгледзіць справаздачу Беларусі пра выкананне Канвенцыі аб забароне катаванняў і іншых відаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з вязнямі.
Падчас слуханняў будуць прадстаўленыя два беларускія даклады, перадае Радыё "Свабода". З адным выступіць афіцыйная беларуская дэлегацыя. Альтэрнатыўны даклад падрыхтавалі беларускія няўрадавыя арганізацыі і праваабаронцы — камітэт "Салідарнасць", Прававая ініцыятыва, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Цэнтр прававой трансфармацыі, інфармацыйна-асветніцкая ўстанова "Платформа". З гэтым дакладам выступіць кіраўнік "Платформы" Андрэй Бандарэнка. Справаздача ўключае ў сябе факты катавання палітвязьняў, а таксама асуджаных розных калоніяў. У ім гаворыцца пра невыкананне Беларуссю міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства ў галіне правоў чалавека.