Бабруйскія тралейбусы абруселі

Пры гэтым, страчана не толькі мова, але і спецыфічны бабруйскі каларыт, любоўна ўкладзены ў абвесткі мінулай, беларускай, рэдакцыі, піша “Наша Ніва”. Пасажыры вельмі радаваліся абвесткам, кшталту: “Сумленне — лепшы кантралёр”, “Павага — лепшы падарунак”, “Каб пазбегнуць непрыемнай сустрэчы з кантралёрам, праверце, ці не запамятавалі Вы аплаціць праезд”.

Цяперашнія рускамоўныя абвесткі сталі сухімі, без усялякіх “лірычных адхіленняў”. Іх зачытвае дыктар з не вельмі пастаўленым голасам і з сумнеўнай культурай маўлення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі