Бабры-будаўнікі за 17 мільёнаў на бульвары ў Брэсце (фота)

Кампазіцыю з дрэва ўсталявалі насупраць офіса будтрэста № 8. Над яе стварэннем чацвёра майстроў з Кобрына працавалі каля месяца. Бабры каштавалі будтрэсту 17 мільёнаў рублёў, паведамляе газета “Вечерний Брест”.

 

Усталёўка скульптураў адбывалася наўпрост падчас святкаванняў Дня горада 28 ліпеня. Яна не была праанансаваная, таму для некаторых жыхароў Брэста сустрэча з трыма бабрамі на алеі, напэўна, будзе нечаканай.

Цалкам верагодна, што гэта не апошняя замова з Брэста кобрынскім разьбярам па дрэве, дадае “Вечерний Брест”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі