Бандарэнка: “Платформа” падрыхтавалася да рашэння суда аб яе ліквідацыі

Вось што заявіў Еўрарадыё напярэдадні разгляда ў Мінскім гаспадарчым судзе зыска аб ліквідацыі установы (нагадаем, яна займаецца пытаннямі выканання правоў чалавека ў месцах пазбаўлення волі) яе кіраўнік Андрэй Бандарэнка:

120905 Bandarenka1.mp3

“Нас не турбуе гэты суд і тое, што нас пазбаўляюць легальнага статуса. Справа ў тым, што мы падрыхтавалі шэраг пэўных дзеянняў, якія нам дазволяць і далей дзейнічаць у легальным статусе і “Платформа” не спыніць сваёй дзейнасці”.

Нагадаю, разгляд зыска аб ліквідацыі “Платформы” пройдзе 6 верасня. Зыск падала інспекцыя па падатках і зборах Савецкага раёна Мінска. Праваабаронцаў абвінавачваюць у тым, што яны несваечасова прадстаўлялі падаткавыя дэкларацыі і што ўстанова не знаходзілася па пазначаным юрыдычным адрасе. Прадстаўнік “Платформы” не згодны з абодвума абвінавачваннямі і называе іх надуманымі. Што ж тычыцца рашэння суддзі па справе, то, кажа Бандарэнка, яно будзе прымацца не на падставе заканадаўства і прадстаўленых доказаў, а паводле атрыманага загаду “зверху”.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі