Баранавіцкі актывіст АГП хоча абараніць “народныя сходы”
Рыгор Грык падаў заяўку на пікет “Аб невыкананні Баранавіцкім гарвыканкамам, гарадскім судом і міліцыяй Закона РБ аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”.
Арганізатар хоча правесці пікет 12 лістапада, ад 14.00 да 15.00, у старым парку па вуліцы Камсамольскай. Меркаваная колькасць удзельнікаў — 15 чалавек.
Па словах Рыгора Грыка, ён хоча праінфармаваць жыхароў горада аб тым, што, на яго погляд, выканаўчая ўлада Баранавіч, гарадскі суд і міліцыя не выконваюць беларускае заканадаўства. У Баранавічах ужо асудзілі трох актывістаў, якія заклікалі прыйсці на Народны сход, паведамляе БелаПАН.