Барысаўскі БАТЭ сёння згуляе з аўстрыйскім “Штурмам”

Гульня барысаўскага БАТЭ і аўстрыйскага “Штурма” пачнецца ў 21.45 на мінскім стадыёне “Дынама”. Гэта першая сустрэча супернікаў — наступная адбудзецца праз тыдзень у Аўстрыі. Для таго, каб другі раз за сваю гісторыю выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, барысаўчанам трэба перамагчы па суме двух матчаў. Зрабіць гэта будзе няпроста. Шэраг футбалістаў БАТЭ не зможа гуляць сёння праз траўмы і дыскваліфікацыю.

Між тым, на “Дынама” пануе ажыятаж. Ужо ўчора квіткі можна было набыць толькі ў некалькі незапоўненых сектараў. Тыя заўзятары, хто не зможа трапіць на стадыён, будуць мець магчымасць паглядзець гульню на Першым нацыянальным тэлеканале.

Фота — football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі