БАТЭ згуляў унічыю з “Віцебскам”

У барысаўчан галы забілі Брэсан і Канцавы, а ў віцеблян абодва мяча належаць Слесарчуку. Нагадаем, што барысаўскі клуб ужо датэрмінова заваяваў сабе чэмпіёнскі тытул.

Астатнія сустрэчы пройдуць 30 кастрычніка. “Нафтан” згуляе з мінскім “Дынама”, “Тарпеда-БелАЗ” — з “Шахцёрам”, “Гомель” — з “Дняпром”, “Мінск” — з “Нёманам” і “Белшына” — з брэсцкім “Дынама”.

Вышэйшыя тры радкі ў турнірнай табліцы займаюць БАТЭ (62 ачка), “Шахцёр” (49 ачкоў) і “Гомель” (47 ачкоў). У самым нізе табліцы знаходзіцца “Дняпро” (22 ачка).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі