Бацька Статкевіча хоча, каб сын напісаў прашэнне пра памілаванне

Пра гэта Статкевіч-старэйшы распавёў баранавіцкай газеце "Іntex-press". Ён парадаваўся таму, што на волю выйшлі Андрэй Саннікаў і Зміцер Бандарэнка. Праўда, Віктар Статкевіч не ўпэўнены, што паспрыяла гэтаму найбольш – просьба аб памілаванні ці гандаль беларускіх уладаў з Захадам.

Па словах бацькі, Мікалай Статкевіч казаў, што не падпіша прашэння аб памілаванні нават пад пагрозай смерці, бо не лічыць сябе злачынцам. Таксама палітвязень ужо даўно забараніў сваму бацьку пісаць такія прашэнні.

Галоўнае, што турбуе сёння Статкевіча-старэйшага, гэта невядомасць таго, што насамрэч адбываецца з яго сынам. Віктар Паўлавіч кажа, што ад яго многае хаваюць, усяго не гавораць, каб не расстройваць.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі