Беларуская чыгунка пусціць дадатковыя цягнікі на сакавіцкія святы

На 6 сакавіка прызначаны дадатковы цягнік № 653/654 Віцебск-Мінск, на 7 сакавіка — цягнік № 638/637 Мінск-Гомель. Таксама будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 635/636 Мінск-Пінск (адпраўленне з Мінска 7 сакавіка, з Пінска — 8 сакавіка), № 632/631 Мінск-Гомель (адпраўленне з Мінска — 7 сакавіка, з Гомеля — 8 сакавіка), № 621/№ 694 Гомель-Мінск (адпраўленне з Гомеля — 10 сакавіка, з Мінска — 11 сакавіка).

У дні сакавіцкіх святаў пасажыраў унутры рэспублікі таксама будуць перавозіць дадатковыя саставы па маршрутах Мінск-Баранавічы-Брэст і Крычаў-Мінск.

Дадатковыя цягнікі пусцяць і за мяжу — № 201/202 Мінск-Вільня, № 205/206 Масква-Мінск, № 551/552 Масква-Брэст.

Па беларускай магістралі таксама будуць курсіраваць дадатковыя цягнікі № 213/214 Масква-Мінск (адпраўленне з Масквы — 7 сакавіка, з Мінска — 8 сакавіка), № 247 Санкт-Пецярбург-Львоў (адпраўленне з Санкт-Пецярбурга 8 сакавіка), № 250 Львоў -Санкт-Пецярбург (адпраўленнем з Львова 10 сакавіка).

Пры павелічэнні пасажырапатоку колькасць дадатковых цягнікоў можа яшчэ павялічыцца.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі