Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці этап US Open
У ноч на 2 верасня яна выйграла ў аргентынкі Хізэлы Дулько з лікам 6:4, 6:3.
Цяпер Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Серэнай Уільямс. У асабістых сустрэчах з беларускай былая першая ракетка свету мае перавагу. Яна выйграла пяць разоў, а саступіла толькі аднойчы. Найвышэйшым дасягненнем Вікторыі Азаранкі на US Open з'яўляецца выхад у 1/8 фіналу ў 2007 годзе.