"Белая Русь" не ведае, калі ператворыцца ў партыю
Прынамсі, на з'ездзе 3 лістапада гэтае пытанне разглядацца не будзе.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесніка старшыні грамадскага абя'днання Аляксандр Шацько.
Па словах Шацько, у арганізацыі вельмі моцна падзяліліся меркаванні наконт ператварэння ў палітычную партыю. Ён кажа, што ператварэнні "Белай Русі" ў палітычную партыю "вельмі шмат людзей, якія шмат і якасна працавалі, могуць выпасці з абоймы". Таму на з'ездзе 3 лістапада гэтае пытанне будзе абмяркоўвацца, але канчатковага ператварэння ў патрыю не адбудзецца.
Нагадаем, што размовы пра ператварэнне аб'яднання ў палітычную партыю вядзецца ўжо больш за год.